Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Сакрамэнт намашчэння хворых

Хварэе хто з вас? Хай пакліча старшых Царквы,
ды хай яны моляцца за яго, намашчаючы яго алеем у імя Госпада.
І малітва з верай збавіць хворага, і Госпад падыме яго;
і калі б меў грахі, будуць яму адпушчаны.
(Як. 5:14-15)

Асноўная мэта Сакрамэнту намашчэння хворых — надзяліць асабліваю ласкай хрысцяніна, які спазнае рознага кшталту цяжкасці, выкліканыя хваробай ці састарэлым узростам.

"Навошта і каму ўдзяляецца сакрамэнт намашчэння хворых?"
"Ці кожны хворы можа прыняць сакрамэнт намашчэння?"
"Парадак намашчэння хворых і пастырскай апекі над імі"

"...Ці кожны, хто ў дадзены дзень блага сябе адчувае ці захварэў, можа прыняць гэты сакрамэнт? Адказ знаходзім у ІІ частцы ўводзінаў: «таму з усёй стараннасцю і руплівасцю трэба ўдзяляць гэтае святое намашчэнне вернікам, якім пагражае смерць з-за хваробы ці старасці».

Асобы, якім удзяляецца намашчэнне хворых:

-- Гэты сакрамэнт можна паўтараць, калі хворы пасля прыняцця намашчэння выздаравеў і пазней захварэў зноў, а таксама калі падчас той жа працяглай хваробы адбываецца значнае пагаршэнне.

-- Перад аперацыяй можна ўдзяліць святое намашчэнне, калі гэта аперацыя выклікана небяспечнай хваробай.

-- Асобам у састарэлым узросце, сілы якіх вельмі аслаблі, таксама можна ўдзяліць святое намашчэнне, нават калі ім не пагражае небяспечная хвароба.

-- Дзецям таксама ўдзяляецца святое намашчэнне ўжо тады, калі яны дасягнулі такой ступені ўсведамлення, што гэты сакрамэнт можа іх умацаваць. У выпадку няўпэўненасці, ці дасягнулі яны належнага ўсведамлення, сакрамэнт трэба ўдзяліць.

-- Хворым, якія страцілі прытомнасць ці знаходзяцца ў несвядомым стане, трэба ўдзяліць сакрамэнт, калі ёсць верагоднасць, што, будучы ў поўнай свядомасці, яны як вернікі прасілі б аб гэтым.

-- Нельга ўдзяляць сакрамэнт намашчэння хворых тым, хто ўпарта трывае ў яўным цяжкім граху..."

Касцёл заахвочвае вернікаў, каб «яны самі прасілі аб намашчэнні адразу, калі настане адпаведны час».

Tags: internet, misc, personal
Subscribe

  • Циклон

    Оригинал взят у [ Error: Irreparable invalid markup ('<lj [...] /">') in entry. Owner must fix manually. Raw contents below.] <IMG…

  • 28.08.15. 09-19:00. Выстава паўночнага вінаграду ў Менску

    Хачу запрасіць шаноўных чытачоў на штогадовую вінаградную выставу : ) ў Менску, якую арганізуе клуб "Паўночны вінаград", якая мае адбыцца ў…

  • Горно пониження

    «Мій сину, як приступаєш служити Господеві, приготуй свою душу на спокуси. Будь серцем праведний і постійний, а в нещасті - не бентежся. Пристань…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments