Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

11.02. Сусветны Дзень хворага (Światowy Dzień chorego)



Ранамі Ягонымі мы ацаліліся.
(Іс. 53:5c)

11 лютага -- Дзень Маці Божай з Лурд і Сусветны Дзень хворага. Да гэнай падзеі сёлета абвешчаныя поўны і частковы адпусты для верных, аб чым падрабязней можна пачытаць па спасылках ніжэй. З гэнай нагоды прапаную далучацца да малітвы ў адмысловай навэне да МБ з Лурд (02-10.02., спасылка ніжэй). Каб паўней скарыстацца з магчымасцяў адпусту, прапаную неяк чынна-малітоўна "дапамагаць хворым у бальніцах ці іншых месцах" (07-11.02.), і прынамсі ў гэныя дні "са скрухай у сэрцы памаліцца да міласэрнага Бога за хворых у духу Года веры".

Гэную помач і малітву -- "у духу Года веры" -- можна спаўняць, напэўна, як ад сябе самога, гэнак, напрыклад, і ад сваёй сям'і, парафіі, супольнасці, люду Айчыны нашай -- ува ўласнай інтэнцыі, альбо, напрыклад, "за ўсіх хворых[, асабліва за N.]". Матэр'ялы па спасылках ніжэй прапаную дзеля азнаямлення і/ці скарыстання, але ж форму і фармат удзелу ў гэнай малітве, кожны, безумоўна, абірае сабе самастойна на ўласны густ і ўласныя патрэбы!

"Пасланне Папы на Дзень хворага: уваскрасенне Хрыста дае церпячым упэўненасць у блізкасці Бога": як адзначае Пантыфік, Год веры «з’яўляецца асаблівай нагодай, каб узмацніць дыяконію любові ў нашых касцёльных супольнасцях, каб кожны стаў міласэрным самаранінам для бліжняга». І ў дадатак: "Жертвуйте страдания на благо Церкви".

"Поўны адпуст з нагоды Сусветнага дня хворых": з нагоды ХХІ Сусветнага дня хворых, Апостальская Пэнітэнцыярыя абвясціла аб «магчымасці атрымання поўнага адпусту – прабачэння Богам часовых караў за грахі, ужо дараваныя – у перыяд з 7 да 11 лютага, у любы з дзён». І ў дадатак: "Католики смогут получить индульгенцию по случаю Всемирного дня больного".

"З нагоды ХХІ Сусветнага дня хворых, Апостальская Пэнітэнцыярыя абвясціла аб магчымасці атрымання поўнага адпусту – прабачэння Богам часовых караў за грахі, ужо дараваныя – у перыяд з 7 да 11 лютага, у любы з дзён... Таксама адзначаецца, што вернікі, якія з 7 да 11 лютага будуць дапамагаць хворым у бальніцах ці іншых месцах і не змогуць прыняць удзелу ў набажэнствах, таксама маюць магчымасць атрымаць поўны адпуст. Для гэтага трэба “мець душу свабодную ад прывязанасці да якога-кольвечы граху”; прысвяціць некалькі гадзін клопату аб хворых, “як аб самім Хрысце”; памаліцца “Ойча наш”, “Веру ў Бога” і ўзнесці малітву да Панны Марыі. У дэкрэце гаворыцца, што ў такім выпадку вернікі павінны выканаць звычайныя ўмовы, патрэбныя для атрымання адпусту, пры першай магчымасці.

У таго, хто з прычыны хваробы, пажылога ўзросту ці іншых падобных прычын, не можа прыняць удзелу ў літургічных святкаваннях, ёсць магчымасць атрымаць поўны адпуст пры ўмове, што “мае душу свабодную ад прывязанасці да якога-кольвечы граху”; выканае звычайныя ўмовы пры першай магчымасці; духоўна паўдзельнічае ў набажэнствах, якія будуць праходзіць у гэтыя дні, асабліва ў св. Імшы, і паслухае пасланне Святога Айца праз тэлебачанне ці радыё; пабожна памоліцца за ўсіх хворых і ахвяруе Богу, праз Панну Марыю, свае духоўныя і фізічныя цярпенні. У сваю чаргу, частковы адпуст могуць атрымаць усе вернікі, якія 7-10 лютага, са скрухай у сэрцы памоляцца да міласэрнага Бога за хворых у духу Года веры..."

+ "Распараджэнне аб атрыманні поўнага адпусту падчас Года веры ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі"
+ "Дэкрэт біскупа Кашкевіча аб магчымасці атрымання поўнага адпусту ў Год веры ў Гродзенскай дыяцэзіі"
+ "Пастырскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на Год веры"

"Пра адпусты"
"Про индульгенции"
"Прощает ли Католическая Церковь грехи ... за деньги?"
"Індульгенцыя (або адпуст) у Каталіцкім Касцёле"

"Odpusty Kościoła Katolickiego a ich warunki" (link1, link2) -- даю дзве спасылкі-крыніцы, бо першая адрозніваецца ад другой прынамсі наяўнасцю гэткага важнага пункту: "Odpusty zupełne, które można uzyskać każdego dnia... 2. Za pobożne czytanie Pisma św. przez pół godziny z należnym szacunkiem dla Słowa Bożego i traktowanie tej czynności jako czytanie duchowe. Za każdorazowe czytanie Pisma Św. pod tymi samymi warunkami, ale przez krótszy czas - odpust cząstkowy".

"Аб’яўленне Маці Божай у Лурдзе"
"Што такое Беззаганнае Зачацце Панны Марыі?"
"Что такое Непорочное Зачатие Пресвятой Богородицы?"

"Światowy Dzień Chorego"
"Nowenna przed Wspomnieniem NMP z Lourdes i Światowym Dniem Chorego (2 II - 10 II)"
"Nowenna do Matki Bożej z Lourdes (2 II - 10 II)"
"Nowenna chorych do NMP z Lourdes (2 II - 10 II)"
"Litania do Matki Bożej z Lourdes"
"Litania do MB Uzdrowienia Chorych"
"Навэнна да Маці Божай Аздараўлення хворых"
"Малітва перад цудадзейным абразом Маці Божай Аздараўлення хворых"
"Modlitwa o uzdrowienie fizyczne"
Малітвы "у цярпенні" і "аб пакоры"

"Placing a petition at the Grotto of Lourdes"
"Request a Mass"
"Candle online" (The Lourdes Sanctuary offers you the possibility
by internet of leaving and lighting a candle at the Lourdes Grotto.)

Дадаткова мяркуем паведаміць чытачу, калі будзе вядомы час трансляцыі Літургіі з удзелам Святога Айца 11.02.13. Трансляцыю відэё-аўдыё, напэўна, можна будзе адшукаць на сайце Ватыканскага Радыё (у верхняй правай частцы старонкі блок "VATICAN player".

Раім таксама расклады "Msze święte na żywo po polsku", "Msze we wszystkich językach" і "Msze święte w rycie trydenckim po łacinie". Трэба клацнуць абраны пункт раскладу, ён раскрыецца, і тамака знайсці "Description >> Oglądaj na żywo". Трансляцыі зазвычай пачынаюцца за некалькі хвілін перад пачаткам Літургіі.

Злучыцца ў духу, памаліўшыся ля гроту Беззаганнай, можам у любы час дня і ночы праз наўпростую трансляцыю "TV Lourdes". Расклад трансляцый святочнай Святой Імшы 11.02.13. будзе "адпіяраны" дадаткова, як толькі з'явіцца ў інтэрнэце. Розніцу паміж часам заходнееўрапейскім і беларускім можна даведацца па спасылцы.

"Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ва ўспамін Маці Божай з Лурд"
(11 лютага 2011 г., мінская Архікатэдра)

"Пасланне, якое мы можам узяць з сённяшняга ўспаміну, — гэта надзея, якую Бог жадае хворым і тым, хто перажывае нейкія цяжкасці. Падобна таму, як маці клапоціцца пра здароўе і дастатак дзіцяці, так і Марыя сёння дае нам новую надзею, указваючы на свайго Сына як Таго, хто перамяняе і лечыць. (...) Сёння мы асаблівым чынам молімся ў інтэнцыях хворых, бо кожны хоча быць здаровым. Аднак трэба памятаць, што ёсць не толькі хваробы цела, але і душы, і іх неабходна лячыць. (...) Рэцэптам аздараўлення з’яўляецца тэстамэнт Марыі: чыніць усё так, як скажа Езус. А Ён кажа: навяртайцеся і верце ў Евангелле..."

Хварэе хто з вас? Хай пакліча старшых Царквы,
ды хай яны моляцца за яго, намашчаючы яго алеем у імя Госпада.
І малітва з верай збавіць хворага, і Госпад падыме яго;
і калі б меў грахі, будуць яму адпушчаны.
(Як. 5:14-15)

"Сакрамэнт намашчэння хворых": асноўная мэта гэтага сакрамэнту -- надзяліць асабліваю ласкай хрысцяніна, які спазнае рознага кшталту цяжкасці, выкліканыя хваробай ці састарэлым узростам. Касцёл заахвочвае вернікаў, каб «яны самі прасілі аб намашчэнні адразу, калі настане адпаведны час».

Па адзінай споведзі можна атрымаць шмат поўных адпустаў, але-ж па адзінай святой Камуніі і адзінай малітве ў інтэнцыях Папы -- толькі адзіны поўны адпуст. Каталіцкая Царква заахвочвае нас да ахвяравання адпустаў за памерлых (неабавязкова гэна мусяць быць вядомыя нам асобы, ня мусім абавязкова агучваць канкрэтнага імя -- дастаткова ахвяраваць адпуст[ы] ў інтэнцыі памерлай асобы, якой той адпуст [найбольш] патрэбны). Праз гэткі ахвярны дар сам ахвярадаўца атрымлівае для сябе поўны адпуст у сваю астатнюю гадзіну, на ложку Боскім.

Будзьце здаровыя! Бог у дапамогу!
Бог у Багародзіцы. ЕЗУ МАРЫЯ!

Малітва ахвяравання сябе Богу ў Богародзіцы
(паводле "Малітвы ахвяравання сябе Маці Божай")

Багародзіца Дзявіца, Марыя Беззаганная! Хрысту ў Табе прысвячаю мае цела і душу, усе малітвы і працу, радасць і цярпенні, усё, чым я ёсць, быў і буду, і ўсё, што я маю, меў і мецьму. Шчырым сэрцам аддаюся Хрысту ў Табе ў няволю любові. Хрысту ў Табе аддаю поўную свабоду карыстацца мною дзеля выратавання людзей і дзеля ўспамажэння святой Царкве, Маці якой Ты ёсь, была і будзеш. Прагну ад гэтай гадзіны чыніць усё з Езусам у Табе, у Езусе ў Табе, праз Езуса ў Табе і дзеля Езуса ў Табе. Ведаю, што ўласнымі намаганнямі нічога дасканалага зрабіць ня здольны. Ты жа ўсё можаш -- па волі Сына Твайго, і заўжды перамагаеш. Апякунка верных, рач учыніць, каб сям’я наша, парафія[, Ордэн/Фратэрня/супольнасць...] і ўся Айчына сталіся сапраўдным Валадарствам Твайго Сына і Тваім Валадарствам. Амэн.

Tags: belarus, dominican, internet, legio, personal
Subscribe

  • Циклон

    Оригинал взят у [ Error: Irreparable invalid markup ('<lj [...] /">') in entry. Owner must fix manually. Raw contents below.] <IMG…

  • 28.08.15. 09-19:00. Выстава паўночнага вінаграду ў Менску

    Хачу запрасіць шаноўных чытачоў на штогадовую вінаградную выставу : ) ў Менску, якую арганізуе клуб "Паўночны вінаград", якая мае адбыцца ў…

  • Горно пониження

    «Мій сину, як приступаєш служити Господеві, приготуй свою душу на спокуси. Будь серцем праведний і постійний, а в нещасті - не бентежся. Пристань…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments