May 31st, 2007

AndReika Tibet Belarus Bielarus

vs. Бацькі й бацькоў

Беларускія маладзёны змагаюцца з чужым Бацькам.
Але, перадусім, дужа часта, змушаныя змагацца ня зь ім, а са сваемі бацькамі.
Я так добра іх разумею, бо сам стаўся тым, кім ё, не "дзякуючы выхаваньню", а насуперак яму...

AndReika Tibet Belarus Bielarus

Гадзіны на ўспамін аб Уладзімеры Каткоўскім

Шаноўныя фрэнды, калі раптоўна ў суботу, 2 чэрвеня, забачыце вы, што мой дзеньнік выдалены, дык гэта азначае, што цягам некалькіх гадзін я вазьму ўдзел у акцыі на ўспамін аб Уладзімеры Каткоўскім aka rydel23 aka baleslau. Гэта мая даніна павагі беларусу, мая салідарнасьць ізь беларусамі. Не пужайцеся, маё "самагубства" ня ё "юнацкімі шуканьнямі" й "расчараваньнем у жж"... :)

AndReika Tibet Belarus Bielarus

Разьвітаньне з Уладзімерам Каткоўскім

Наўздагон http://nicolaev.livejournal.com/377441.html

via adelka:
"Дарагія сябры!
Усе, хто ведаў Уладзіміра Каткоўскага асабіста або праз сеціва, могуць прыйсьці разьвітацца зь ім у суботу, 2-га чэрвеня, да 15-00 гадзін па адрасе: г.Менск, вул.Шаранговіча, д. 52 кв.161. А 15-ай гадзіне жалобная працэсія накіруецца на могілкі Пятроўшчына (скрыжаваньне вул.Чыгуначнай і пр.Дзяржынскага), дзе адбудзецца пахаваньне.
Дзякуем.
Сям'я Уладзіміра."