October 11th, 2010

Wiciaz

Попіс люднасьці РБ 2009. Выхадныя рэґлямэнтныя табліцы.

Зьявіліся Выхадныя рэґлямэнтныя табліцы Попісу люднасьці РБ 2009. Мяне цікавяць тамака прадусім табліцы 5.8. — 5.11., дзе ўрэшце пададзеныя зрэзы ўсіх нацыянальнасьцяў водле роднай, ужытковай, іншых моваў, ґендэру й вясковасьці/месьціцтва. Літвіны, палешукі й палешчучка — напрыканцы сьпісу нацыёнімаў. Неяк аналізаваць той буйны масыў дадзеных бракуе часу й ня той настрой. Хіба каротка.

1) Колькасьць літвінаў для мяне не пакідае сумневу ў фальсыфікацыі дзіўнай падачы вынікаў: толькі сярод уласных (!) знаёмых і знаёмых знаёмых я за месяц налічыў лічбу асобаў мужчынскага полу, якія дакладна запісаліся тады літвінамі, больш чымся ўдвая большую за афіцыйную лічбу па ўсёй краіне! Сьмешнавата й сумнавата: адчуваньне, нібы ад сапраўдных лічбаў адкідалі ў беларусы соткі й тысячы, пакуль ні атрымаліся ў выніку некалькі дзясяткаў літвіноў на ўсю краіну — гэнкай сякернай фальсыфікацыяй дзіўнай падачай вынікаў і магу вытлумачыць скрайне фантастычную ґендэрную дыспрапорцыю, калі на 1 літвіна ажно 4 літвінкі. Дзякуй дзяржаве беларускай за такі падарунак — анцілітвінскі чын і сумніўнасьць зьвестак па літвінох не відавочная хіба што для несьвядомых дурняў і сьвядомых маняў.

Водле моўнае прыкметы, «статыстычныя літвіны» — спрэсь беларускароднамоўныя (за выняткам 1 — польская мова, 1 — расейская) і найбольш беларускамоўныя ў паўсюдзённым ужытку з усіх нацыянальнасьцяў РБ :) Не зразумеў, якую мову навукоўцы палічылі для літвіноў за «мову сваёй нацыянальнасьці»: у 5.8-9. табліцах «моваю сваёй нацыянальнасьці» для літвіноў пазначаная беларуская, а ў 5.10. лічбачкі пазначаныя і ў слупку «беларуская мова», і ў слупку «мова сваёй нацыянальнасьці» (мусіць «літвінская мова») :)

2) Дужа падазронна выглядаюць лічбы па палешукох (9+4) ды палешчучцы (0+1): гэта выключныя нацыёнімы — ў дужках пазначана «с родным языком белорусским»; і як разумець, што 2 палешука «с родным языком белорусским» тамака-ж роднай моваю маюць расейскую, а 1 — «іншую» (паляшуцкую?)? Тыя-ж заўвагі да «мовы сваёй нацыянальнасьці», што і ў літвіноў. Аспрэчваць колькасьць палешукоў, не валодаючы пытаньнем, ня маю падставаў; але мусіць падавацца дзіўным, што з усяго Краю толькі 1 паляшук меркавана пазначыў сваю мову як «паляшуцкую» (ці ўвогуле — ніхто гэнак не пазначыў).

3) Літоўцаў з роднай моваю беларускай блізка як літоўцаў з роднай моваю літоўскай, і меней за літоўцаў расейскамоўных. 2133 асобы нібыта пазначылі «две и более национальности». Як хто пазначыў ся крывічам — меркавана патрапілі ў пункт «другая национальность» (973)…

Collapse )

Wiciaz

Kto ty jesteś?

Kto ty jesteś? — Litwin mały.
Jaki znak twój? — Rycerz biały.
Gdzie ty mieszkasz? — Między swemi.
W jakim kraju? — W naszej ziemi.
Czym ta ziemia? — Mą ojczyzną.
Czym zdobyta? — Krwią i blizną.
Czy ją kochasz? — Kocham szczerze.
A w co wierzysz? — W Litwę wierzę.
Coś ty dla niej? — Wdzięczne dziecię.
Coś jej winien? — Oddać życie.

© ignis_essentiae

AndReika Tibet Belarus Bielarus

Волшебничаем. Октябрь. Добрые вести.

Напоминаем, что до 15 октября продолжается сбор теплых колгот и носочков для наших маленьких подопечных из ДД в п. Ждановичи, ДД №2 г. Минска и Приюта Советского р-на г. Минска…

Друзья, ваши подарки общей стоимостью $4,000 были переданы в РНПЦ "Кардиология" еще месяц назад. Необычно долгое время в этот раз заняло оформление документов. Но сегодня с уверенностью можно сказать, что процесс передачи завершился и маленькие пациенты больницы получили чудесную возможность радоваться, несмотря на сложности в процессе лечения…

Помните просьбу Тани Пинчук? Мы получили письмо от ее довольных родителей: «Уважаемые дарители, которые помогли в приобретении коляски нашей дочери Танюше! Огромное Вам СПАСИБО и дай Вам Бог здоровья на долгие годы за Ваши добрые дела!..».

Есть много способов помочь нашим подопечным!

Wiciaz

14-15.10.10. Тры кіламетры да Неба

Уладальнкі талеркі БелСату, калі жадаеце, глядзіце ў чацьвер, 14 кастрычніка, а 21:35 ды ў пятніцу, 15 кастрычніка, а 08:05 (час, пэўна, беларускі) у цыкле «Без рэтушы» дак. фільм пра нас з Таццянаю : ) Фільм цікавы, : ) але мы ’шчэ яго ня бачылі : ) Наш з Таццянаю скачок з парашутам прайшоў у межах здымкі :) Велькі дзякуй ад нас з жонаю пані Вользе Дашук, і БелСату канешне-ж. І Камусьці Яшчэ, прадусім. Апрача Таццяны й бацькоў ейных, ніхто з маех сваякоў дагэтуль пра той скачок ня ведае, на лецішчы былі… :)

«Тры кіламетры да Неба», рэпартаж
рэж. Вольга Дашук, 2010 г., Беларусь

«Андрэй заўсёды быў поўны энергіі; магчыма, гэта ўнутраная сіла штурхнула яго ў вір трагедыі... Улетку 1995 года ён адправіўся з сябрамі адпачыць у лес, дзе, узлезшы на дрэва, нечакана зваліўся з яго і, ужо будучы інвалідам, вырашыў стаць другім чалавекам: пачаў гаварыць на беларускай мове, хоць у сям’і ніхто па-беларуску не размаўляў, цікавіцца гісторыяй і культураю Беларусі, чытаць кнігі. Ён пачуўся моцнай асобаю, бо знітаваны гістарычнаю сувяззю з продкамі – жыхарамі Вялікага Княства Літоўскага…»