January 9th, 2011

Litwin

09.01.11. Правакатары маглі быць наймітамі спецслужбаў

Таццяна Елавая: Правакатары маглі быць наймітамі спецслужбаў

«Грамадская актывістка Таццяна Елавая (блогерка zmagarka), якая фактычна каардынуе ў інтэрнэце працу па раследаванні абставінаў правакацыі 19 снежня, пагадзілася адказаць на пытанні «Нашай Нівы»…»

Litwin

08.01.11. Размова ў КДБ

Гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута схапілі каля ўласнага пад’езда і адвезлі на «гутарку». Падрабязнасці ён апісаў у сваім блогу: «Сёння пунктуальна а 16 гадзіне ля пад'езда ўласнага дома мяне затрымаў спецназ. Даставілі ў КГБ. Пасьля 2 гадзінаў 46 хвілінаў няўдалых спробаў мяне "разгаварыць" (нават некалькі раз ударылі па галаве) выразна раззлаваныя ГБульнікі уручылі паперу з афтографам начальніка УКГБ па Гарадзенскай вобласці генерала Каржа…».

http://poczobut.livejournal.com/446633.html?style=mine
http://nn.by/?c=ar&i=48693
http://poczobut.livejournal.com/446869.html?style=mine
http://wyborcza.pl/1,75248,8918524,General_uprzedza__KGB_isci_bija.html

Wiciaz

Powieść z czasu mojego, czyli Przygody Litewskie па-беларуску

З’явіўся беларускі пераклад кнігі Ігнацыя Яцкоўскага
«Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды»

«Яцкоўскі па-беларуску»
«Легенда пра Паўлюка Багрыма і рэальны лёс
Ігнацыя Яцкоўскага, цікавейшы за легенду»

kryz

Касьцёл Каталіцкі й Аляксандар Лукашэнка

Пытаньні падобныя да ніжэйшых чуў ужо ня раз,
і таму, па-мажлівасьці, мушу даць свой адказ на іх.

«Чаму быў зачынены Чырвоны касьцёл пад час масавага збіцця людзей 19 сьнежня на плошчы? Ва ўсё часы храмы і сьвятары давалі прытулак вернікам і ратавалі іх. Што змянілася зараз?»

Адказ просты: тыя, хто заплянаваў прывесьці натоўп ад Палацу Рэспублікі да Чырвонага касьцёлу пад удары спэцназу, забыліся патэлефанаваць у Чырвоны касьцёл і паінфармаваць аб сваех планах ксяндза-пробашча Ўладзіслава Завальнюка. Калі камусь не зразумелы мой напаўжарт, тлумачу «па-руску»: «Св. Імша ў нядзелю — 08.00 (польск.), 09.00, 11.00 (сума — у інтэнцыі парафіі), 13.00 (польск.), 15.00 (для дзяцей), 15.00 (за чысцовыя душы), 15.00 (для людзей з парушэннем слыху – дольны касцёл), 17.00, 19.00». Астатняя нядзельная Мша пачынаецца а 19-й гадзіне і доўжыцца каля гадзіны. То бок а 20-й — 21-й гадзіне касьцёл, тэарэтычна, зачыняецца, бо ксёндз, мяркую, ня ночыць у «спальніку» турысцкім пры алтары :) А калі пачаўся брутал каля касьцёла? Ці не ля апоўначы, прынамсі пасля 23 гадзін. Камэнты залішнія… Яшчэ быў момант, калі пад час брутальнага разгону 19-га нехта ў каплічцы ля Чырвонага касьцёлу пачаў званіць у звон. Хто гэна рабіў, для мяне застаецца таямніцай і дагэтуль… Дарэчы, на сьвяточнай Імшы на сьвята Божага Нараджэньня ў тым жа Чарвоным касьцёле была падвышаная колькасьць «калядоўшчыкаў у законе». Яны нават не хаваліся. Але пры тым ксёндз, як і ксяндзы ў іншых касьцёлах, вітаючы прысутных на пачатку Мшы, павітаў разам зь імі і «тых, хто хацеў ба быць зара’ з намі тутака, але пазбаўлены такой магчымасьці». И все всё поняли…

«Што думае Кандрусевіч?»

Афіцыйныя ўлады касьцёльныя ў Беларусі ніяк публічна не прагалосілі сваю пазыцыю. Робяць яны штось «подковёрно» ў гэным накірунку ці не, нават мы — верныя псы Касьцёлу Паньскага — можам толькі згадкі ўласныя памнажаць. Абавязкова палядзіце, разам з камэнтарамі:
«27.12.10. Касьцёл Каталіцкі й Аляксандар Лукашэнка»
«Яго Высокапраасвяшчэнства Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Марцін Відавіч адмовіўся сустрэцца са сваякамі вязняў КДБ…»
«Сваякоў вязняў СІЗА КДБ прыняў папскі нунцый»

І вось — думкі рыма- і грэка-каталіцкага сьвятароў:
А. Пётра Рудкоўскі OP «Слова, якое стала... пытаннем»
А. Пётра Рудкоўскі OP «Страх тырана»
А. Сяргей Сурыновіч «Змрочнае Раство»
А. Юры Барок «Ліст віншаваньня і салідарнасьці са Сьвятой Зямлі, там дзе Бог стаўся чалавекам»
А. Аляксандар Надсан «Я прыйшоў, каб паслужыць»

«Ab pozycyi Ligi Monarchicznaj adnosna
aposznich padziejau u Respublicy Biełaruś»


І ’шчэ — ад праваслаўных, якіх у беларусаў ганіць — «бонтон»:
«Афіцыйнае «Царкоўнае слова» публікуе шматлікія лісты з заклікам вызваліць арыштантаў»

«Зварот да каталіцкага епіскапату». Падпішыце, калі ласка!