January 31st, 2013

kryz

11.02. Сусветны Дзень хворага (Światowy Dzień chorego)



Ранамі Ягонымі мы ацаліліся.
(Іс. 53:5c)

11 лютага -- Дзень Маці Божай з Лурд і Сусветны Дзень хворага. Да гэнай падзеі сёлета абвешчаныя поўны і частковы адпусты для верных, аб чым падрабязней можна пачытаць па спасылках ніжэй. З гэнай нагоды прапаную далучацца да малітвы ў адмысловай навэне да МБ з Лурд (02-10.02., спасылка ніжэй). Каб паўней скарыстацца з магчымасцяў адпусту, прапаную неяк чынна-малітоўна "дапамагаць хворым у бальніцах ці іншых месцах" (07-11.02.), і прынамсі ў гэныя дні "са скрухай у сэрцы памаліцца да міласэрнага Бога за хворых у духу Года веры".

Гэную помач і малітву -- "у духу Года веры" -- можна спаўняць, напэўна, як ад сябе самога, гэнак, напрыклад, і ад сваёй сям'і, парафіі, супольнасці, люду Айчыны нашай -- ува ўласнай інтэнцыі, альбо, напрыклад, "за ўсіх хворых[, асабліва за N.]". Collapse ) Каталіцкая Царква заахвочвае нас да ахвяравання адпустаў за памерлых (неабавязкова гэна мусяць быць вядомыя нам асобы, ня мусім абавязкова агучваць канкрэтнага імя -- дастаткова ахвяраваць адпуст[ы] ў інтэнцыі памерлай асобы, якой той адпуст [найбольш] патрэбны). Праз гэткі ахвярны дар сам ахвярадаўца атрымлівае для сябе поўны адпуст у сваю астатнюю гадзіну, на ложку Боскім.

Будзьце здаровыя! Бог у дапамогу!
Бог у Багародзіцы. ЕЗУ МАРЫЯ!

Малітва ахвяравання сябе Богу ў Богародзіцы
(паводле "Малітвы ахвяравання сябе Маці Божай")

Багародзіца Дзявіца, Марыя Беззаганная! Хрысту ў Табе прысвячаю мае цела і душу, усе малітвы і працу, радасць і цярпенні, усё, чым я ёсць, быў і буду, і ўсё, што я маю, меў і мецьму. Шчырым сэрцам аддаюся Хрысту ў Табе ў няволю любові. Хрысту ў Табе аддаю поўную свабоду карыстацца мною дзеля выратавання людзей і дзеля ўспамажэння святой Царкве, Маці якой Ты ёсь, была і будзеш. Прагну ад гэтай гадзіны чыніць усё з Езусам у Табе, у Езусе ў Табе, праз Езуса ў Табе і дзеля Езуса ў Табе. Ведаю, што ўласнымі намаганнямі нічога дасканалага зрабіць ня здольны. Ты жа ўсё можаш -- па волі Сына Твайго, і заўжды перамагаеш. Апякунка верных, рач учыніць, каб сям’я наша, парафія[, Ордэн/Фратэрня/супольнасць...] і ўся Айчына сталіся сапраўдным Валадарствам Твайго Сына і Тваім Валадарствам. Амэн.