Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Дзяды. Аколіца Гайдукова Слабодка.

Live Journal User Rating

Наўздагон "Дзяды - 4" і "Дзяды. Слабада"...

Учора, дзякуючы пану Лявону pawet, атрымаў расейскую 1850 году мапу. На ёй дзедаўская вёска пазначаная як ок[олица] Гайдукова Слободка (2 кілометры на паўднёвы ўсход ад Раванічаў - гаспадаркі паноў Слатвінскіх). А што такое ваколіца?

Слабада (воля, волька) – гэта новыя пасяленні жыхароў, вызваленых на пэўны час ад феадальнай павіннасці. Кожны раз пасля чарговай вайны сяляне аднаўлялі разбураныя раены, распрацоўвалі пусткі, уладкоўвалі жылле, адраджалі не толькі сваю, але і панскую гаспадарку. Так утвараліся новыя паселішчы, аб паходжанні якіх сведчаць шматлікія тапонімы, што захаваліся на геаграфічнай карце, - слабада, слабодка, слабуды, воля, волька, вулька і т.п. Пасля вызначанага тэрміну слабада набывала статус звычайнай вескі, хаця яе ўклад і культура вызначаліся некаторымі своеасаблівымі рысамі ў адрозненне ад мясцовых весак...
 
Аколіца – паселішча дробнай шляхты, якая сялілася асобна ад сялян-вяскоўцаў. Была агароджана з усіх бакоў, вызначалася сваей забудовай, бессістэмнай планіроўкай, наяўнасцю тупіковых завулкаў і сцежак. Найбольш пашырана была ў ХVІІ – пачатку ХХ ст. Утваралася са шляхты, што служыла ў магнатаў, пазней – і аднадворцаў; у значнай ступені складалася з далекіх і блізкіх сваякоў...

І яшчэ: пра нашых паўстанцаў 1863-64...

"...Асноўныя бітвы атрада С. Ляскоўскага і Б. Свентаржэцкага адбыліся ля в. Ляды, Юравічы, у пушчы паміж Юравічамі, Раванічамі і Дубаўруччам..."

Глянуў мапу: тая пушча пачынаецца адразу-ж за нашай ваколіцай,
а да Юравічаў тых - кілометраў пятнаццаць.

"А вось рапарт камандуючага царскiмi войскамi ў Iгуменскiм павеце падпалкоўнiка Чурскага непасрэдна пра бой у Юравiчах, якi трэба лiчыць адной з галоўных аперацый 1863 года на Мiншчыне:

«Камандуючы атрадам з 3 рот Вялiкалуцкага палка i 50 казакоў маер Грыгореў 10-га чысла гэтага мая данес, што 9-га чысла а 3-яй гадзiне апоўднi ен дагнаў за 5 верст ад вескi Юравiчы шайку Свентаржэцкага, дзе мяцежнiкi зрабiлi завалы з тоўстых ссечаных дрэў, з-за якiх пры нападзе на iх бiлiся на смерць, кожны завал трэба было браць прыступам. Жорсткi бой працягваўся 2 гадзiны, пасьля якога мяцежнiкi (iх, паводле меркавання маера Грыгорева, было да 400 чалавек) кiнулiся бегчы у розныя бакi. Атрад гнаўся за iмi больш за 2 вярсты. Надыход вечара прымусiў спынiць праследаванне.

У гэтым дзеле забiта мяцежнiкаў у самiх завалах 19, узята ў палон раненых 5, аб колькасцi забiтых i параненых пры праследаваннi яшчэ невядома; з нашага боку забiты Вялiкалуцкага палка падпаручнiк Iваноў, нiжнiх чыноў 9, цяжка параненых 23, з iх памерла 3, легка параненых 9, з iх 5 паступiла ўжо ва фронт, кантужаных 2, цяжка паранены казак 1 (памер), кантужаны 1.

10-га чысла прывезена а 8ай гадзiне вечара нiжнiх чыноў 23; з iх 1 памер. 11-га чысла з'явiлiся да мяне трое параненых iнсургентаў з партыi Свентаржэцкага, што разам з iм уцяклi, i потым, бо не маглi за iм iсцi, адпушчаны Ляскоўскiм, якiя паказваюць, што ў партыi iх у часе бою было 120 чалавек. Пасля ж спыненьня бою iх сабралася 30 чалавек, начавалi вярстах у трох ад месца бiтвы i назаўтра накiравалiся на Раванiчы...».

Такiм чынам, тэты дакумент сведчыць аб мужнасцi i баявым майстэрстве паўстанцаў Ляскоўскага, аб досыць вялiкiх стратах царскiх войск, хоць у рэшце рэшт высвятляецца, што iнсургентаў удзельнiчала ў баi не так ужо шмат. Забiтыя паўстанцы i салдаты былi пахаваны ў Юравiчах...

Улады сцягнулi сюды, пад каманду генерала Русiнава, амаль усе войскi (!), што былi ў Мiнскай губернi. Варожае кола замкнулася ў Багушэвічскай пушчы. Як успамiнае сучаснiк, вырвацца з акружэння дапамог селянiн, якога карнiкi ўзялi ў якасцi праваднiка. Падзялiўшыся на некалькi дробных груп, паўстанцы удала выйшлi з-пад удару царскiх салдат. Вось што паведамлялася пра гэта лаканiчнай вайсковай моваю ў журнале ваенных дзеянняў з 27 мая да 18 чэрвеня: «9-га а 6-ай гадзiне ранiцы пачаўся канцэнтрычны рух у пушчу, дзесяццю ротамi, з Раванiчаў, Дубаўручча, Юравiчаў, Мiкулiчаў. На працягу 14 гадзiн няспыннай i стамляючай хады абшукана большая частка лесу. Шмат было слядоў, сустракалiся пакiнутыя бiвакi, траплялiся нават непатушаныя вогнiшчы з яснымi прыкметамi нядаўняга знаходжання мяцежнiкаў, але шайкi не адкрыта»..."

Я ўжо пісаў: аддзел 23-гадовага Станіслава Ляскоўскага ў нашым раёне быў мацнейшым паўстанцкім фармаваньнем ва ўсёй Менскай губ. за ўвесь час паўстаньня. Прыемна думаць, што дзяды з нашае ваколіцы таксама пэўным чынам спрыялі паўстанцам: кармілі іх, хавалі, лячылі - а нехта й сам браў беспасярэдні ўдзел. Праз што потым ад Мураўёва й пацярпелі...

"...Во второй половине 60-х годов перед царским правительством остро встала проблема ликвидации польского влияния на западные земли. Опора полонизации виделась им в шляхте. Поэтому было предпринято ряд мер политического и экономического характера с целью ее изоляции. Шляхта западных губерний была либо польского происхождения (католики), либо белорусского (православные), однако давно полонизированная. Не была она однородной и в имущественном плане. В начале 60-х годов лишь 14% шляхты были владельцами земли и крестьян. Остальные 86% либо имели небольшой участок земли, либо арендовали ее, либо получали средства за счет службы или работы по найму.

Помещики, чиновники и офицеры, которые по наследству получали поместья, относились к дворянскому сословию. Однако и они в большинстве своем (9261 из 9929 помещиков Северо-Западного края - 1862 год) были польского происхождения. Лишь незначительный процент дворянства составляли выходцы из России и Прибалтики, а также татары. Традиционно, пренебрегая фактом существования белорусов, царские власти подразделяли дворян на русских (православных) и поляков (католиков).

Чтобы подорвать экономическое и политическое влияние польской шляхты в западных губерниях, царское правительство в 1864 году ввело новые правила подтверждения дворянства. Для доказательства дворянства необходимо было предоставить за 3 года документы, подтверждающие право владения землей с крестьянами, либо принадлежность к шляхетскому сословию во времена Речи Посполитой. Подавляющее большинство мелкой шляхты (более 200 тысяч человек) таких документов не сумело предоставить, а это автоматически переводило их в разряд однодворцев или граждан.

Поскольку главной движущей силой восстания 1863 года была шляхта, то царское правительство жестоко расправилось с его участниками. Поместья повстанцев конфисковывались, а их владельцы ссылались в Сибирь. Были предусмотрены меры и по замене польских землевладельцев выходцами из России. 10 декабря 1865 года Александр II утвердил закон, по которому всем высланным из западных губерний предлагалось в течение 2-х лет продать или обменять свои земли. Покупать же эти земли могли только православные. Лицам "польского происхождения" (католикам) это запрещалось.

Вскоре помещики попытались использовать лазейку, переходя из католицизма в православие. Но министерство государственных имуществ 10 апреля 1869 года издало распоряжение, в соответствии с которым только потомки перешедших в православие считались русскими и имели право сохранять свои земли..."

Tags: belarus, bunt, dziady, internet, litvania, military, personal
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment