Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Дзяды. Аколіца Гайдукова Слабодка - 2

Live Journal User Rating

Наўздагон "Дзяды. Аколіца Гайдукова Слабодка"...

Учора знайшоў пра нашу ваколіцу. Добрае тлумачэньне, чаму па сьмерці прадзеда-кармільца Аляксандра Пашкевіча ў 20-30-х мая прабабуля Антаніна перабралася ў Менск. А мо' проста бабуля Рагіна перабралася ў Менск, узяўшы шлюб з простым беларусам з суседняй вёскі ў 1936-ым... А потым, па вынішчэньні ваколіцы, да сьмерці "забылася" на сваех дзядоў.

“Беларуская вёска”, 1925 год, 8 верасьня.
Ліст зь вёскі Гайдукова-Слабада Чэрвеньскага раёну:
“Жыхарства нашае вёскі складаецца, галоўным чынам, з беларусаў-каталікоў. Школы ў нас няма, і дзеці растуць, як гэта кажуць, гледзячы на лес. З самага маленства дзіця прывыкае да ўсякае распусты: курыць, піць гарэлку і інш. Нам неабходна адчыніць польска-беларускую школу, настаўнік якой адначасна мог-бы весьці культурна-асьветную працу паміж моладзі і дарослых. У гэтай галіне ў нас нічога ня зроблена. Моладзь і дарослыя праводзяць свой час падаўнейшаму, нібы ўздым рэвалюцыі прайшоў міма іх.

"...когда её столкнули с порога тюрьмы так, что она в кровь ободрала лицо и колени, поняла, что добра не будет. В Гайдуковой Слободке - католической деревеньке в двух километрах от современных Рованичей, затесавшейся по причуде судьбы среди православных околиц, достаточно скоро это поняли все. Да и как не понять, если пытавшееся быть грамотным и проводить вечера со шляхетными балами по вечерам, когда кавалерам разрешалось приглашать барышэнь на танец только с платочком в руках, с реверансами и культурными речами, сельцо было признано злостным рассадником "врагов народа". И в страшном 37-м из трёх десятков дворов Слободки "чёрные вороны" вывезли практически всех мужчин. Недаром многим здешним старожилам кажется, что всё страшное произошло в одну роковую, трагическую ночь. И только пол-века спустя, практически все были окончательно реабилитированы..."
(зборнік рэфератаў пра Пушкіна й Беларусь :)
знайсьці пошукам "Родословная рованичских Островских"...)

"...Шмат што расказалі сьведкі тых часоў Уладзімеру Дарагужу. І пра тое, як расстралялі ля Цагельні калёну латышоў, як вазілі людзей ад будынкаў турмы і міліцыі ў лес на сьмерць, як катавалі, як закопвалі ў вялізных ямах, як засаджвалі іх елачкамі, як пясок варушыўся, як шнырылі сексоты і «хапуны» (крытыя машыны НКВД — «чорныя крумкачы»), як вынішчалі народ. «Пусьцелі гарады і вёскі, — піша Уладзімер Дарагуж, — удавелі бабы, сірацелі дзеці. Расказвае настаўнік Рыгор Мікалаевіч Пятровіч: «Калі перад вайной мы, школьнікі, рабілі лыжны агітпаход і прыйшлі ў вёску Гайдукова Слабодка, то ўбачылі, што самыя цяжкія работы на калгасным двары робяць жанчыны.
Дзе ж вашы мужыкі? — запыталіся мы.
Хапун пабраў…»...

(Зянон ПАЗЬНЯК,
народны дзпутат БССР
Надрукавана: (Народная Газэта, — 1991, 9 жніўня)
http://www.bielarus.net/archives/2007/06/26/1253)

Сёньня, пасьля саўкова-расейскай навалы,
гэта амаль вымерлая вёсачка.
Стала жывуць тамака мо' ў шасьцёх дамох -
збольшага, бабулькі гадоў за 70.
Нядова вось заснавалі на хаце Рыма-каталіцкі прыход Сьв. Антонія.
Але-ж пробашч ксёндз ігуменскі ня можа наведваць чатырох бабулек часта.
Затое пазнаёміў мяне зь імі :) А на Ігуменскі дэканат я выйшаў,
дзякуючы пану Дзянісу salasz і менскай Курыі...

Як казаўшы ужо, перад кастрычніцкім пераваротам мае продкі Пашкевічы з Гайдуковай Слабодкі служылі раванічскаму пану Слатвінскаму. Але 'шчэ раней аколіца наша належала "тым самым" Ваньковічам. Падазраю, што нейкім чынам яна перайшла Слатвінскім пасьля актыўнага ўдзелу Ваньковічаў у паўстаньні 1863-64. Верагодна й шляхцюкі Гайдуковай Слабодкі пайшлі ў паўстаньне разам з панам Ваньковічам, а потым... пайшлі ў сялянства...

"...Пану Антону Слатвінскаму ў той час (1800) належалі цалкам сёлы Раванічы (13 дв.) і Драхча (28), абодва з уніяцкімі цэрквамі ў гонар Успення Багародзіцы. Да таго ж маёнтка адносіліся вёскі Слабада (17), Гацец (12) і некалькі маладворных паселішчаў: Хутар (8), Валадута (6), Гродна (6), Бярозаўка і Бышанка (па 2). Суседні абшар адносіўся да Белічан і Жарэмцаў, суўладальнікамі якіх у той час былі генерал Эстэргазі, Іван Сялінскі і Соф'я Ваньковіч. У тым ліку пані Ваньковіч належала Слабада Гайдукова (10 дв.), Сялінскаму - Дубаўручча (19), а Эстэргазі - Палятка (6) на тэрыторыі Чэрвеншчыны..."

"...Эдвард Ваньковіч (1793-1872) – вядомы памешчык, маршалак шляхты Мінскага павета, старшыня Мінскага Губернскага міравога суда, а таксама адметны і руплівы гаспадар. Філіял Нацыянальнага мастацкага музея “Дом Ваньковічаў. культура і мастацтва 1-й паловы XIX ст.” знаходзіцца ў сядзібным доме, які доўгі час належаў памешчыку Эдварду Ваньковічу. Акрамя гэтай сядзібы ў Мінску па вул. Валоскай (так раней называлася вул. Інтэрнацыянальная) ва ўласнасці Эдварда ў Мінскім і Ігуменскім паветах знаходзіліся маёнткі Зазер’е, Князёўка, Слабодка, Гарадзішча і інш... Найбольш вядомым нашчадкам Эдварда Ваньковіча (унукам па дачцэ Ганне) быў Эдвард Вайніловіч, выдатны гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі, дэпутат, член Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі, заможны памешчык Мінскай губерні, знакаміты мецэнат. Перш за ўсё, яго ведаюць як фундатара шматлікіх храмаў розных канфесій на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці, касцёла святых сымона і Алены (Чырвонага касцёла) у Мінску..."

Tags: belarus, dziady, internet, litvania, military, personal
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 6 comments