Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Запалі сьвечку дзеля Тыбету!

Live Journal User Rating

У чацьвер 7 жніўня 2008-га - напярэдадні адкрыцьця Алімпіяды ў Пекіне - ў тэм ліку і ў нашай краіне, мае адбыцца сусьветная акцыя "Запалі сьвечку дзеля Тыбету!". Запрашаем далучыцца да акцыі неабыякавых людзей. Дзеля таго:

- зарэґіструйце сваю сьвечку на сайце candle4tibet.org (справа ў блёке "Please Add Your Light" патрэбна ўвесьці Вашае імя, прозьвішча, адрас электроннае пошты й краіну);

- распавядзіце пра акцыю людзям, якія мелі б да яе далучыцца;

- 7 жніўня 2008-га а 9 гадзіне вечару паводле часу ў вашай мясцовасьці запаліце сьвечку ў хаце, на працоўным альбо ў грамадзкім мейсцы; пастаўце яе на падваконьнік, на стол, у іншае бачнае мейсца, дзе іншыя людзі маюць забачыць ейнае зьзяньне;

- ад 07.08.08. 21:00 да 08.08.08. 21:00 зьмясьціце на сваім сайце, форуме, у Жывых Журналах і да т.п. фота сьвечкі, што палымнее дзеля Тыбету, і патлумачце чытачом, зь якой прычыны гэта робіце; скарыстайцеся ў гэны перыяд з выявы полымя сьвячы ў якасьці аватары на форумах або юзэрпіку ў ЖЖ;

- з усёй магчымай адкрытасьцю душы, пазычце найхуцейшага вызваленьня Тыбету, пазычце шчасьця, свабоды й мудрасьці людзям Тыбету, Кітаю ды ўсёй Зямлі, пазычце, каб Алімпіяда напоўніла сьвет ґармоніяй, радасьцю, а ня фальшу й сумам!

Наступным днём зарґанізатары акцыі дашлюць кіраўніком дзяржаў лісты з інфармацыяй аб колькі жыхароў іхнае краіны жадаюць, каб Тыбет быў вольны.

Зьвярніце ўвагу: акцыя наша з вамі - ня ёсь пратэстам супраць Алімпіяды, але - салідарнасьцю дзеля свабоды, падтрымкаю людзей у Кітаі й у Тыбеце, што маюць у ёй вялікую патрэбу!

Да акцыі ўжо далучыліся больш за палову мільёна неабыякавых з розных краінаў сьвету.
Станься наступным! Запалі сьвечку дзеля Тыбету!

Рух негвалтоўнага супраціву БУНТ

Tags: belarus, bunt, personal, tibet
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 14 comments