Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Световой протест ради Свободы в Тибете - 3

Live Journal User Rating

Наўздагон "Световой протест ради Свободы в Тибете - 2"...

"Мяне, у асноўным, хвалююць тыя праблемы, якія я ў стане сам вырашаць...
А запальваць штосьці тут ў падтрымку чагосьці там лічу, прабачце, проста глупствам"

- а чем моя свечка поможет Тибету?
- ответ: http://nicolaev.livejournal.com/781650.html

Калі нехта ня бачыць, або ня хоча бачыць наступстваў сваех дзеяньняў - наступствы ёсь усё адное. Калі запаліць тую сьвечку аўтаматычна, механічна, нематывавана - адное. Калі зрабіць тое-ж сьвядома, практыкуючы калектыўна, ад усяго сэрца, маґічным ці рэліґійным чынам - іншае. Флэшмобам "16" у ЗША не пазбавісься ад лукашэнак, але наблізіш хоць на толіку час вызваленьня. Запальваючы сьвечкі, не разбурыш кітайскую кампартыю, але пэўным чынам паспрыяеш вольнай тыбецкай справе. Гэта - акцыі салідарнасьці, "мабілізацыйныя" акцыі. Калі хтосьці ўважае за глупства акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю ў Аўстраліі, калі ўласна для сябе ён не адчувае пэўнага надхненьня й радасьці ад актыўнасьці салідарных "недзе тамака", мне, пэўна, цяжка будзе знайсьці зь ім паразуменьне :)

p.s. Радыё Свабода: "...Тыбэт і яго праблема зноў апынуліся ў цэнтры сусьветнай увагі. Я за тое, каб так было. Каб людзі ведалі пра Тыбэт і пра кітайскую палітыку ў гэтым паднябесным рэгіёне. Пройдуць гульні ў Пэкіне, і людзі забудуць пра Тыбэт. Як і пра шмат што іншае, што здарыцца ў міжчасе. Але сёньня людзі помняць і ведаюць. І гэта добра. Палітычная вага нейкай праблемы вымяраецца колькасьцю часу, які камэнтатары прысьвячаюць гэтай праблеме на CNN і яшчэ некалькіх тэлевізійных станцыях. На жаль..."

p.p.s. Радыё Свабода: "...Прымаючы рашэньне аб Алімпіядзе ў Кітаі, самі дзеячы Алімпійскага камітэту здрадзілі ідэалам Кубэртэна. Ім шкада панесеных коштаў і таго прыбытку, які яны зьбіраюцца атрымаць..."

Tags: belarus, bunt, internet, personal, tibet
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments