Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Літвіны й страты беларускія

Live Journal User Rating

Беларусы наракаюць нам, што назваўшыся літвінамі,
адцягнем у беларусаў пэўную колькасьць галасоў.

Прадусім, ня толькі ў беларусаў, але і ў палякаў літоўска-беларускіх! А таксама, мусібыць, трохі ў латышоў. Сьвядома-беларусы перацэньваюць уласны ўнёсак у сучасныя літвінскія рухі, і недацэньваюць літвінскі патэнцыял тутэйшага Касьцёлу.

Па-другое, ня варта непакоіцца з-за некалькіх тысяч страчаных беларусамі літвінскіх галасоў. Варта клапаціцца аб хвалі байкоту перапісу тымі-ж беларусамі, якая пашыраецца (маўляў, ня трэба даваць аніякіх адказаў перапісчыкам, бо кляты рэжым толькі дарма выкідае грошы, а выніковыя лічбы потым сам сабе намалюе; пагатоў, не жадаем даваць рэжыму інфу аб сабе, сваякох, грашовых лічбах і г.д.); гэныя беларусы байкатуюць перапіс масава, не запішуцца беларусамі - вось дзе сапраўдныя страты маюць быць для вас, на'т непараўнальныя са "стратамі" з-за літвінаў, якія жадаюць быць літвінамі, і менавіта літвінамі! Варта клапаціцца аб натуральнай міграцыі беларусаў у рускія, абумоўленай самой беларускасьцю, як сьледзтвам заходнерусізму. Варта клапаціцца аб куды больш колькаснай міграцыі "сьвядомых" і несьвядомых беларусаў за мяжу ў пошуках "лепшага жыцьця" (гэта ня толькі часовыя, але й сталыя эмігранты ды іхныя майбутныя дзеці-ўнукі, заміж якіх на Беларусь імігруюць з усходу яўна не беларусы, і нават не літвіны). Ёсь аб чым падумаць...

Tags: belarus, litvania, personal
Subscribe

  • Циклон

    Оригинал взят у [ Error: Irreparable invalid markup ('<lj [...] /">') in entry. Owner must fix manually. Raw contents below.] <IMG…

  • 28.08.15. 09-19:00. Выстава паўночнага вінаграду ў Менску

    Хачу запрасіць шаноўных чытачоў на штогадовую вінаградную выставу : ) ў Менску, якую арганізуе клуб "Паўночны вінаград", якая мае адбыцца ў…

  • Горно пониження

    «Мій сину, як приступаєш служити Господеві, приготуй свою душу на спокуси. Будь серцем праведний і постійний, а в нещасті - не бентежся. Пристань…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments