Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

ЛіТвіны, ЛіЦвіны, ЛіЦЬвіны

Live Journal User Rating

"Ліцьвін=беларус. Ліцьвін - гэта сапраўдная гістарычная назва нашага народу"

Багата хто са сьвядомых Беларусаў, без эківокаў, кажа: "Ліцьвіны = Беларусы", "ВКЛ = беларуская дзяржава", і да таго падобнае. У традыцыйным грамадзтве, дзе старажытныя роды налічваюць сотні гадоў, а гісторыю ня трэба выдумляць, упрыгожваць і цягнуць радавод у палеоліт, з падобных фолк-хісторы толькі б пасьмяяліся. У традыцыйным грамадзтве няма нічога ганебнага ў тым, каб прызнаць сябе маладым. Беларусы - маладая нацыя, дзяржаўнасьці Беларусі - меней за сто год. Але ў гэтай маладой нацыі маладой дзяржавы ёсьцека чым ганарыцца, на'т не апранаючы на сябе фафудзьдзю ковенскага й маскоўскага кшталту...

Але хіба магу я забараніць камусьці рабіць сынонімы з даўнішняга краёвага этноніму й сяняшняга нацыянальнага этноніму? Вунь жа шмат людцаў кажуць: "Літвін = Літовец" - і, па-свайму, маюць рацыю. Вунь мае паны-браце кажуць: "Літвін =/= Літовец" - і, па-свайму, маюць рацыю; яны нават узялі старую краёвую саманазву дзеля ўласнае новае нацыянальнае саманазвы (заўважма! яны наўпрост кажуць, што нацыянальнасьць іхная - новая, нараджаецца на нашых вачох, але каранямі сягае Літвы Рэчы Паспалітай. Чаму б і Беларусам не сказаць: мы ё нацыяй новага часу, але каранямі сягаем сядой даўніны? Што ў тым ганебнага? Пагатоў, усё адное клічаце сябе звычайна Беларусамі, а не Ліцьвінамі.

А калі нехта кліча сябе не Беларусам, а ЛіЦЬвінам - хай так, права маеце ня меньшае за як я - ЛіТвінам звацца. Усё роўна нас, нашчадкаў Літвы ўжо багата: Літоўцы, Летувісы, Летувяй, Litwiny, ЛіТвіны :) Будуць і "ЛіЦвіны =/= ЛіТвіны", "ЛіЦЬвіны = Беларусы" :) - носьбіты адмысловых мітаў і адмысловае ментальнасьці. Статыстыкі, мусіць, не папсуе: усё адное пад час перапісу, хуцей за ўсё, назавяцеся Беларусамі...

Войша - не ЛіЦЬвін, :) Войша - ЛіТвін.

Tags: belarus, internet, litvania, personal
Subscribe

  • Циклон

    Оригинал взят у [ Error: Irreparable invalid markup ('<lj [...] /">') in entry. Owner must fix manually. Raw contents below.] <IMG…

  • 28.08.15. 09-19:00. Выстава паўночнага вінаграду ў Менску

    Хачу запрасіць шаноўных чытачоў на штогадовую вінаградную выставу : ) ў Менску, якую арганізуе клуб "Паўночны вінаград", якая мае адбыцца ў…

  • Горно пониження

    «Мій сину, як приступаєш служити Господеві, приготуй свою душу на спокуси. Будь серцем праведний і постійний, а в нещасті - не бентежся. Пристань…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 19 comments

  • Циклон

    Оригинал взят у [ Error: Irreparable invalid markup ('<lj [...] /">') in entry. Owner must fix manually. Raw contents below.] <IMG…

  • 28.08.15. 09-19:00. Выстава паўночнага вінаграду ў Менску

    Хачу запрасіць шаноўных чытачоў на штогадовую вінаградную выставу : ) ў Менску, якую арганізуе клуб "Паўночны вінаград", якая мае адбыцца ў…

  • Горно пониження

    «Мій сину, як приступаєш служити Господеві, приготуй свою душу на спокуси. Будь серцем праведний і постійний, а в нещасті - не бентежся. Пристань…