Наўздагон "ЛіТвіны, ЛіЦвіны, ЛіЦЬвіны"...
- Пры ўсёй маёй пашане: ліТВІн -- гэта на якой мове? Гук [т] ня можа знаходзіцца ў пазыцыі перад мяккім [в'], паводле фанэтынага закону ён чаргуецца зь [ц']. Параўнайце: мёртвы -- мярцьвяк, зьмярцьвелы; дратва -- здранцьвець; гэтаксама расейскае твёрдый, четвёртый -- нашае цьвёрды, чацьверты... Адпаведна й Літва -- ліц(ь)він. Ці я памыляюся?
- З аднаго боку так. А ці падлягаюць гэным правілам запазычаньні з балцкіх моваў? Яшчэ: "Т, Ц, Д, ДЗ не зьмякчаюцца перад В у фіналях -тве, -две і ў запазычаных словах". Але-ж ня ўцямна, ці тычыцца -твін, -двін, што тычыцца -тве, -две, прынамсі ў запазычаньнях...
- Ага, не падлягаюць, гэта так...