Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

ЛіТвіны, ЛіЦвіны, ЛіЦЬвіны - 3

Live Journal User Rating

«а якія адносіны мае польская мова да ліцьвінаў? ці я памыляюся, і літвін - ня тое самае, што й ліцьвін? і скуль у лацінцы беларускай (калі яна беларуская) зьявілася літара W, якая пазначае гук [v]?»

«Новая Літва. Літвінская Лацінка»

W была ў беларусаў ажно да 1927(?). Нават цяперака ўжываецца ў пэўных запазычаных словах… У нас жа-ж лацінка — не беларуская, а літвінская, набліжаная да той, зь якой паслугаваліся літвіны паўтара стагодзьдзі таму. Гэта былі менавіта «польскія» літары, якімі запісвалі беларускі тэкст. Аніякай іншай «беларускай лацінкі», апрача польскакшталтавага трансліту, імго, не існавала да 20 стагозьдзя.

Літвіны, ліцьвіны, летувісы, летувяй, літоўцы — тэарэтычна, словы-сынонімы. На практыке-ж, калі нехта адрозьнівае летувісаў ад літоўцаў, літоўцаў ад літвінаў, дык у гэнкім нацыяналістычна-палітызаваным кантэксьце — і ліТвіны ня ёсь тым жа, што й ліЦЬвіны (адценьне падобнае на тое, як у рускай мове — між беларусами й белорусами) :) «Ліцьвін», прынамсі — артаґрафічна памылковая форма ў клясычнай беларускай мове…

Якое дачыненьне мае польская мова да літвіноў? Мяне запыталі вось на такі польскамоўны аватар :) Есь літоўскамоўныя (гэтай мовы ня ведаю), беларускамоўныя, польскамоўныя літвіны. Мо’ ёсь у РБ і рускамоўныя літвіны, але я пра такіх ня чуўшы :)) А для «палона»-літвіноў мова каталікоў Рэчы Паспалітай — мякка кажучы — не чужая :)

Tags: belarus, internet, litvania, mova, personal
Subscribe

  • 28.08.15. 09-19:00. Выстава паўночнага вінаграду ў Менску

    Хачу запрасіць шаноўных чытачоў на штогадовую вінаградную выставу : ) ў Менску, якую арганізуе клуб "Паўночны вінаград", якая мае адбыцца ў…

  • Горно пониження

    «Мій сину, як приступаєш служити Господеві, приготуй свою душу на спокуси. Будь серцем праведний і постійний, а в нещасті - не бентежся. Пристань…

  • Хрыстос уваскрос! Для Вас уваскрос!

    Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! 30.03.--06.04. Расклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска 29.03.--06.04. Расклад…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment