Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

ЛіТвіны, ЛіЦвіны, ЛіЦЬвіны - 4

Live Journal User Rating

Наўздагон «ЛіТвіны, ЛіЦвіны, ЛіЦЬвіны - 3»

Пытаньне з англамоўным этнонімам Літвіноў сучасных пакуль адкрытае.
Па-беларуску — Літвін. Але дапушчальна й Ліцьвін, бо шмат хто так кажа.

[13:43:39] Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz говорит: І шчэ вось, пра англійскую мову. Калі адрозьніваць сучаснага этнічнага Літоўца ад сучаснага балта-славянскага Літвіна, ці можна пісаць заміж Lithuanian этнонім кшталту Lithuinian, Lithwinian ці неяк яшчэ?

[13:44:31] Zmicier Sauka говорит: Эміграцыя нашая сутыкнулася з такою патрэбаю. Litvanian - здаецца, у Яна Станкевіча.

[13:48:51] Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz говорит: Я чуўшы, нібыта Litvanian чытаецца й выглядае неяк не па-ангельску. А як бы напісаць — каб чыталася падобна да Літвініан?

[13:50:26] Zmicier Sauka говорит: "Я чуўшы, нібыта Litvanian чытаецца й выглядае неяк не па-ангельску". А якія довады? Можа там было Litvinian. Каб падаць дакладна, трэба шукаць. А што да "неангельскасьці", то для іншамоўнай лексыкі гэта дачыненьня ня мае. Яны чытаюць неяк любое спалучэньне. Іншае пытаньне - наколькі блізкае іх чытаньне да арыгінальнае формы.

[13:52:53] Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz говорит: Ня ведаю, бо не знаўца. А як напісаць, каб чыталася Літвініан? Хоці Літваніан — таксама ня дрэнна. Буду ґуґліць.

[13:56:22] Zmicier Sauka говорит: 2023 Белорусско-русский (Великолитовско-русский) словарь = Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік = Byelorussian-Russian (Greatlitvan-Russian) Dictionary / Я. Станкевіч = J. Stankevіch. NY.: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, [бг.] [пвд рэгістрацыйнага нумара Б-кі Кангрэсу ЗША: 1989]. Greatlitvan

[14:01:08] Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz говорит: «Polish-Litvanian Recpaspalitaja (Republic)»… З ґуґлям склалася ўяўленьне, нібыта Літваніан тычыцца той старой Літвы, а Літуаніан — Літвы нацыянальнай, новага часу.

[14:01:50] Zmicier Sauka говорит: а Вы хацелі б?

[14:03:38] Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz говорит: Я хацеў ба — Літваніан :) Вось знайшоў, дзе мне тлумачаць пра Літванію http://kryviec.livejournal.com/137810.html Lithuania - гэта пісьменна, транслітэравана з лаціны. Litvania - даволі гідкі барбарызм…

Вынікі ад 1 да 10 з прыблізна 1 460 па запыце Litvanian
Вынікі ад 1 да 10 з прыблізна 25 па запыце Litvinian
Вынікі ад 1 да 4 з 4 па запыце Lithvinian

[12:46:34] Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz говорит: «Т, Ц, Д, ДЗ не зьмякчаюцца перад В у фіналях -тве, -две і ў запазычаных словах: Латвія, у Літве, у Мардве, у таварыстве». Як, на пана думку, трэ’ пісаці: Літвін ці Ліцьвін?

[12:47:57] Zmicier Sauka говорит: У "БКП" мы прапісалі літвін і ліцьвін як варыянты. Ня думаю, што тут трэба прымаць нейкі пэўны бок. Несумненна, зь меркаваньнях хоць бы пурыстычных варта было б замацаваць толькі ліцьвін, аднак форму літвін падтрымлівае літва, літоўскі. Таму я не лічу, што тут трэба ставіць тлустую кропку.

[12:50:11] Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz говорит: а Літве ў БКП ці Ліцьве?

[12:50:23] Zmicier Sauka говорит: БКП: Літве

[12:51:01] Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz говорит: Прэпрашаю, а БКП гэта што?

[12:51:23] Zmicier Sauka говорит: "Беларускі клясычны правапіс"

[12:52:55] Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz говорит: то бок тое, што тычыцца фіналі -тве, ня тычыцца фіналі -твін?

[12:55:32] Zmicier Sauka говорит: Не зусім зразумеў Вашую фармулёўку. Мая думка у гэтым пытаньні цалкам супадае з БКП.

[13:00:10] Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz говорит: маю на ўвазе: фіналя -тве — не памягчаецца да -цьве, а фіналя -твін можа памягчацца да -цьвін?

[13:00:37] Zmicier Sauka говорит: -твін наўрад ці можна назваць фінальлю.

[13:05:31] Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz говорит: а чаму трэба пісаць ліТвін, і чаму трэ’ пісаці ліЦЬвін?

[13:09:16] Zmicier Sauka говорит: 1. абедзьве формы - узуальныя: і так, і гэтак і пішуць, і гавораць.

[13:13:22] Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz говорит: а возьмем іншы народ — Дзевалтва. Дзевалтвін ці Дзевалцьвін? : ))

[13:15:25] Zmicier Sauka говорит: 2. абодва варыянты даволі пашыраныя і ніводзіцн цяпер не перамагае, таму трэба дапусьціць абодва да часу, пакуль ня будзе відавочнай перавагі аднаго зь іх (або ня ўзьнікне довадаў, якія неаспрэчна "забаранялі б" адную з формаў). дзевал..він - слова для мяне зусім новае. А дзе, адкуль фіксацыя? Ці гэта так, гіпатэтычна? Калі і дапусьціць існаваньне такога слова, то дзевалтвін, бо форма ліцьвін - адхіленьне ад правіла, саступка узусу, калі хочаце - выключэньне.

[13:23:03] Andrej Mikałajeú-Paszkiewicz говорит: Вось! Дзэнькуе! Значыцца, тэарэтычна — Літвін. Практычна — і так, і гэнак можна, бо абодва варыянты пашыраныя, і цяперака толькі час пакажа, хто каго пераможа : ))

[13:23:20] Zmicier Sauka говорит: дакладна!

Tags: belarus, internet, litvania, mova, personal
Subscribe

  • Циклон

    Оригинал взят у [ Error: Irreparable invalid markup ('<lj [...] /">') in entry. Owner must fix manually. Raw contents below.] <IMG…

  • 28.08.15. 09-19:00. Выстава паўночнага вінаграду ў Менску

    Хачу запрасіць шаноўных чытачоў на штогадовую вінаградную выставу : ) ў Менску, якую арганізуе клуб "Паўночны вінаград", якая мае адбыцца ў…

  • Горно пониження

    «Мій сину, як приступаєш служити Господеві, приготуй свою душу на спокуси. Будь серцем праведний і постійний, а в нещасті - не бентежся. Пристань…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 16 comments

  • Циклон

    Оригинал взят у [ Error: Irreparable invalid markup ('<lj [...] /">') in entry. Owner must fix manually. Raw contents below.] <IMG…

  • 28.08.15. 09-19:00. Выстава паўночнага вінаграду ў Менску

    Хачу запрасіць шаноўных чытачоў на штогадовую вінаградную выставу : ) ў Менску, якую арганізуе клуб "Паўночны вінаград", якая мае адбыцца ў…

  • Горно пониження

    «Мій сину, як приступаєш служити Господеві, приготуй свою душу на спокуси. Будь серцем праведний і постійний, а в нещасті - не бентежся. Пристань…