Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev

Адвэнт

Live Journal User Rating

Сёньня Адвэнт — пачатак літургічнага году, а таксама сёньня сьв. Андрэй (віншую Шатляндыю і шкотаў!) :) У гэты дзень — вось толькі, упершыню — мяне наведаў ксёндз — пан Юры Санько). Вельмі прыязны чалавек, адкрытых поглядаў. Уражаньні вельмі прыязныя па сабе пакінуў, як і я пакінуў яму па сабе :) Добра пагутарылі пра зямное й нябёснае. Нічога не хаваючы, распавёў яму пра сябе, пра свае погляды, перакананьні й памкненьні, пра Ламу свайго й Будызм. Пан Юры казаў і пра Deklaracja Soboru Watykańskiego II, і пра як іхныя браты езьдзілі ў будыйскі кляштар навучацца медытацыі (!) :) Я слушна раблю, гэта вельмі добра, што я такі адкрыты, талярантны, не фанатык, шчыры й прагны да Бога. Пан ксёндз ня бачыць ува мне аніякага ерэтызму, ня бачыць аніякае перашкоды для майго знаходжаньня ў Каталіцкім Касьцёле. Аніякай інквізыцы я не падлягаю :) — чалавек не звычайны, але гэта на’т добра, бо мне ’мо прасьцей будзе, чымся іншым, быць з Богам.

Пан ксёндз — дзякуй Божа — пазбавіў мяне боязі быцьця з Касьцёлам, якую здабыў я, гаворачы пра духавае зь некаторымі каталікамі-Беларусамі. О! Бачу вось па СТВ паказваюць Юрыя Саньку — дае камэнтары ў Катэдральным касьцёле з нагоды Адвэнту… Карацей, дамовіліся сустракацца ў далейшым, каб падрыхтавацца да прычасьця — каб хоць некалькі раз на год можна был запрашаць да сябе сьвятара дзеля прычасьця… Я задаволены, вельмі да спадобы пазытыўнае стаўленьне пана да Будызму. Спадзяюся паспрыяць экумэнічнаму дыялёґу Будызму й Касьцёлу на Беларусі…

Tags: belarus, internet, personal, tibet
Subscribe

  • Циклон

    Оригинал взят у [ Error: Irreparable invalid markup ('<lj [...] /">') in entry. Owner must fix manually. Raw contents below.] <IMG…

  • 28.08.15. 09-19:00. Выстава паўночнага вінаграду ў Менску

    Хачу запрасіць шаноўных чытачоў на штогадовую вінаградную выставу : ) ў Менску, якую арганізуе клуб "Паўночны вінаград", якая мае адбыцца ў…

  • Горно пониження

    «Мій сину, як приступаєш служити Господеві, приготуй свою душу на спокуси. Будь серцем праведний і постійний, а в нещасті - не бентежся. Пристань…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 19 comments